Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 20 человек

У Год навукі-у храм навукі

Дата: 21 октября в 10:44, Обновлено 24 октября в 21:55
47 просмотров

     20 кастрычніка 2017 года старшакласнікі школы пабывалі ў храме навукі - Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Наведалі школьнікі музей навукі, які працуе ў НАН.           

        Незвычайныя экспанаты музея доўга не адпускалі ад сябе: гэта і галаграфічныя выявы, і сапраўдны лазер, і дасягненні сучаснай аграрнай навукі, і археалагічныя знаходкі пачатку ХХ стагоддзя. Дзеці змаглі ўбачыць сапраўдныя рарытэтныя экспанаты: зуб маманта і косці іншых дагістарычных жывёл.

     Зацікавілі экскурсантаў і дасягненні беларускіх вучоных у галіне хіміі. Гэта  прэпараты  фунгіцыдаў, інсектацыдаў і гербіцыдаў новага пакалення, распрацаваныя беларускімі вучонымі, штучная глеба. Доўга не адыходзілі старшакласнікі ад вітрын, на якіх дэманстраваліся новыя віды прадуктаў харчавання, харчовыя дабаўкі і вітамінныя комплексы.

   Цікава было паслухаць аб эсперыментах беларускіх вучоных і ў галіне касманаўтыкі. Дарэчы, у фае акадэміі навук размешчаны мадэль першага беларускага спадарожніка і  беспілотныя апараты "Бусел-1" і "Бусел-2".

  Сапраўдным сюрпрызам аказаліся для дзяцей слуцкія паясы, традыцыі ткацтва якіх аднаўляюць у Слуцку. Вучні змаглі сфатаграфавацца побач з вітрынай, даведацца аб сакрэтах іх вытворчасці.

Яшчэ больш фотаздымкаў тут

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.