Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 20 человек

8 клас Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах

Дата: 11 апреля в 10:08, Обновлено 21 октября в 10:43

Материалы: https://kosino.schools.by/library/category/59793

Настаўнік: Ізбавіцель Ірына Уладзіміраўна

Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах

Мэта: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі паняццяў “аднародныя” і “неаднародныя” азначэнні; садзейнічаць развіццю ўменняў растаўляць пры неабходнасці коскі пры аднародных азначэннях, пры аднародных членах сказа; тлумачыць і складаць схемы сказаў з аднароднымі членамі;

Стварыць умовы для эфектыўнага супрацоўніцтва вучняў у парах, групах; фарміравання ўменняў сама- і ўзаемаацэнкі; культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

Спрыяць выхаванню цікавасці і павагі да гісторыі і культуры роднага краю.

Ход урока.

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

1. Стварэнне спрыяльнай псіхалагічнай атмасферы.

- Добры дзень дзеці, рада вас бачыць, сядайце. Няхай сённяшні дзень для вас будзе спрыяльным,  а ўрок будзе для вас удалым і плённым. Аднойчы вучні звярнуліся да свайго настаўніка з пытаннем, які дзень  тыдня самы спрыяльны, каб пачаць новае жыццё, каб стаць паспяховым, удалым, шчаслівым. Можа, гэта серада?

Настаўнік падумаў і адказаў вучням… Як вы думаеце, які дзень тыдня назваў настаўнік?

Настаўнік падумаў і сказаў:

  • Гэты дзень тыдня называецца сёння. Вы згодны з мудрым настаўнікам?

Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

ІІ. Актуалізацыя апорных уменняў і навыкаў.

  • А сёння мы працягваем нашу працу па вывучэнні аднародных членаў сказа.
  1. Схематычная размінка, франтальна, сітуацыя выбару.
  2. Дапоўні схему, 1 вучань.
  3. Праца над сказам па картцы, 2 вучні ля дошкі.

Картка:

  1. Знайдзі ў  аднародныя члены, падкрэслі іх як члены сказа, расстаў пры неабходнасці знакі прыпынку.

Мой край ясназоры,  прайшоў ты нямала шырокіх і вузкіх дарог.

  1. Выбарачны дыктант па картках у парах.
  1. Зусім блізка застагнаў, пакаціўся і трэснуў гром.
  2. Усё лятуць ды лятуць тыя коні.
  3. Пахла вострым марозікам і гаркаватым лісцем.
  4. Вясновы дзень год корміць.
  5. Смуга ахінае далёкія вёскі, і ўзгоркі, і палі.
  1. Самаацэнка выкананага.
  • Мы гатовы да далейшай работы па вывучэнні аднародных членаў сказа.

ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап.

  1. Зварот да тэмы ўрока, пастаноўка задач на ўрок  вучнямі.

Наштобузу

  • Навучуся адрозніваць аднародныя і неаднародныя азначэнні, растаўляць знакі прыпынку пры іх.
  • Змагу правільна расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, складаць і тлумачыць схемы
  • Пры неабходнасці дапамагу таварышу разабрацца ў тэме.

Што трэба ведаць пра аднародныя члены, каб быць пісьменным чалавекам?

  1. Праблема.

Светлыя сонечныя дні часта бываюць у лютым.

Сёння ж неба зацягнута  цяжкімі  шэрымі  хмарамі.

  1. Вывучэнне ў парах апорнай табліцы, табліцы раздадзены індывідуальна.

АПОРНАЯ ТАБЛІЦА ПА ТЭМЕ

“АДНАРОДНЫЯ І НЕАДНАРОДНЫЯ АЗНАЧЭННІ”

Азначэнні аднародныя

і раздзяляюцца коскамі

Прыклады

1. Называюць адметныя, характэрныя прыметы прадмета (колер, памер, форма)

У агародчыку цвілі ружовыя, цёмна-чырвоныя, бурачковыя вяргіні. (колер)

2. Абазначаюць розныя прыметы аднаго і таго ж прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку (знешні выгляд, форма, якасць і інш.).

У канцы ліпеня роўны, акуратны, глыбокі канал ляжаў паміж Гнілым балотам і рэчкаю (характарызуюць знешні выгляд).

Эх, акунуцца б у сцюдзёную ваду, а пасля паляжаць на духмяным, зялёным беразе. (аб’ядноўваюцца паняццем “прывабны”).

3. Калі адно з азначэнняў дапасаванае, а другое недапасаванае.

Адразу з боку грэбелькі млела зманліва зялёная, з буйной травой дрыгва.

Вецер варушыў яго густыя, з глянцаватым водбліскам валасы.

4. Калі адно з азначэнняў выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікам.

У поцемку лесу нізкія елачкі трымалі празрыстыя, заледзянелыя пацеркі расы...

5. Калі азначэнні – эпітэты.

(Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет ці з’яву: капрызная вясна, маўклівы гушчар)

Выглянула вясёлае, ласкавае сонейка.

Шэпчуць нешта сарамлівыя, нясмелыя бярозы.

6. Калі стаяць пасля азначаемага слова

Надышла першая ваенная зіма, марозная, снежная.

Заўвага. ЗАПОМНІ!  Аднародныя азначэнні аднолькава адносяцца да азначаемага слова. У такім выпадку яны вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння і паміж імі можна паставіць злучнікі і; не толькі, але і; на пісьме яны раздзяляюцца коскай:

Буйное, густое зарадзіла жыта.

Буйное і густое зарадзіла жыта.

Не толькі буйное, але і густое зарадзіла жыта.

Азначэнні неаднародныя і не раздзяляюцца коскай

Прыклады

1. Калі характарызуюць прадмет з розных бакоў

Дарога ішла па старым казённым лесе.

Збоку ўсё нагадвала вялікі цыганскі табар.

2. Калі на першым месцы стаіць азначэнне развітае, а адзіночнае размешчана за ім.

Праз лес нас вяла зарослая травою нешырокая дарога.

Міхась спыніўся каля прыгожа афарбаванага высокага будынка.

  1. Зварот да праблемных сказаў на дошцы, расстаноўка франтальна знакаў прыпынку.
  2. Выкананне практыкавання 239 (сказы 2,3,4). Праверка, сама- і ўзаемаацэнка, не паднімаючы рукі.
  3. Зварот да тэмы (другая частка).
  • З якімі выпадкамі пастаноўкі знакаў прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа вы ўжо знаёмыя? (адказы вучняў).
  • Малайцы, звярніце ўвагу на табліцу, размешчаную на с.175. адзначце для сябе тыя выпадкі, якія мы не ўзгадалі.
  1. Франтальная работа  па пр. 246.
  2. Цягнуць карткі са схемамі, пры неабходнасці расстаўляюць знакі прыпынку, звяраюцца з табліцай.

– Якія выпадкі, вядомыя вам, не адзначаны ў табліцы?

  1.  Праца над практыкаваннем 247, зварот да сказа 5 лічбавага выбарачнага дыктанта, уносім у табліцу схему.
  2.  Праца над тэкстам “Грамніцы”. Расставіць неабходныя знакі прыпынку.

Прачытайце тэкст, знайдзіце ў ім аднародныя члены, расстаўце пры неабходнасці знакі прыпынку.

Грамніцы

15 лютага адзначаецца народнае свята Грамніцы (Стрэчанне). У гэты дзень зіма з летам сустракаецца. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) - бога веснавых навальніц  і дажджоў, якія спрыялі росту расліннасці.

Дзяцей, якія хацелі  пабачыць сустрэчу зімы і лета, пасылалі голых і босых за гумны і гароды, абяцаючы, што зіма ім дасць новыя чырвоныя боты. Пра гэты дзень казалі: "На Грамніцы - паўзіміцы".                           

Па стане надвор'я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета.  Калі на Грамніцы вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае сухое. Мяцеліца на Стрэчанне прадказвала доўгую  зацяжную вясну, а значыць - недахоп корму для жывёлы. Пацяпленне на Стрэчанне сведчыла пра раннюю вясну ("Калі на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол пад'есць травіцы"), аднак лета чакалася непагоднае  з невялікім ураджаем. Сімвалам Грамніц з’яўляецца грамнічная свечка. Яна аберагае ратуе хату ад маланкі і грому ўвесь год.

Дзяцей, якія хацелі  пабачыць сустрэчу зімы і лета, пасылалі голых і босых за гумны і гароды, абяцаючы, што зіма ім дасць новыя чырвоныя боты. Пра гэты дзень казалі: “На Грамніцы – паўзіміцы”.                            

Па стане надвор’я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета.  Калі на Грамніцы вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае, сухое. Мяцеліца на Стрэчанне прадказвала доўгуюзацяжную вясну, а значыць - недахоп корму для жывёлы. Пацяпленне на Стрэчанне сведчыла пра раннюю вясну (“Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол пад’есць травіцы”), аднак лета чакалася непагоднае , з невялікім ураджаем. Сімвалам Грамніц з’яўляецца грамнічная свечка. Яна аберагае ратуе хату ад маланкі і грому ўвесь год.

Тэставае заданне па тэме

“Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Аднародныя члены. Знакі прыпынку пры іх”

□ 1. Аднародныя азначэнні на пісьме аддзяляюцца коскамі.

□ 2. Неаднародныя азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў.

□ 3. Аднароднымі заўсёды з’яўляюцца азначэнні, у склад якіх уваходзіць эпітэт.

□ 4. У сказе азначэнні аднародныя

На прасторах драмала доўгая зімняя ноч.

□ 5. Схема праўдзівая. [○, ○, ○]

□ 6. Схема праўдзівая. [ ○  але ○]

□ 7. У сказе неабходна паставіць коску.

Дзень_ і ноч над палямі чуліся выбухі.

□ 8. У сказе неабходна паставіць коску.

Мы пакараем моры і рэкі_горы і нетры зямлі.

□ 9. У сказе знакі прыпынку расстаўлены правільна.

Хоць стомленая, але вясёлая Фрося вярталася дадому.

□ 10. У сказе знакі прыпынку расстаўлены правільна.

Ён спатыкнуўся ці то аб камень ці то аб корч.

Ён спатыкнуўся ці то аб камень ці то аб корч

+ 1

+ 2

+ 3

      -4

+5

 -6

 -7

+8

+9

-10

+ 1

+ 2

+ 3

      -4

+5

 -6

 -7

+8

+9

-10

               Выбарачны дыктант па  у парах.

Абвядзіце нумары сказаў, у якіх ёсць аднародныя члены.

  1. Зусім блізка застагнаў, пакаціўся і трэснуў гром.
  2. Усё лятуць ды лятуць тыя коні.
  3. Пахла вострым марозікам і гаркаватым лісцем.
  4. Вясновы дзень год корміць.
  5. Смуга ахінае далёкія вёскі, і ўзгоркі, і палі.

    Выбарачны дыктант па  у парах.

Абвядзіце нумары сказаў, у якіх ёсць аднародныя члены.

  1. Зусім блізка застагнаў, пакаціўся і трэснуў гром.
  2. Усё лятуць ды лятуць тыя коні.
  3. Пахла вострым марозікам і гаркаватым лісцем.
  4. Вясновы дзень год корміць.
  5. Смуга ахінае далёкія вёскі, і ўзгоркі, і палі.

    Выбарачны дыктант па  у парах.

Абвядзіце нумары сказаў, у якіх ёсць аднародныя члены.

  1. Зусім блізка застагнаў, пакаціўся і трэснуў гром.
  2. Усё лятуць ды лятуць тыя коні.
  3. Пахла вострым марозікам і гаркаватым лісцем.
  4. Вясновы дзень год корміць.
  5. Смуга ахінае далёкія вёскі, і ўзгоркі, і палі.

    Выбарачны дыктант па  у парах.

Абвядзіце нумары сказаў, у якіх ёсць аднародныя члены.

  1. Зусім блізка застагнаў, пакаціўся і трэснуў гром.
  2. Усё лятуць ды лятуць тыя коні.
  3. Пахла вострым марозікам і гаркаватым лісцем.
  4. Вясновы дзень год корміць.
  5. Смуга ахінае далёкія вёскі, і ўзгоркі, і палі.

    Выбарачны дыктант па  у парах.

Абвядзіце нумары сказаў, у якіх ёсць аднародныя члены.

  1. Зусім блізка застагнаў, пакаціўся і трэснуў гром.
  2. Усё лятуць ды лятуць тыя коні.
  3. Пахла вострым марозікам і гаркаватым лісцем.
  4. Вясновы дзень год корміць.
  5. Смуга ахінае далёкія вёскі, і ўзгоркі, і палі.

АПОРНАЯ ТАБЛІЦА ПА ТЭМЕ

“АДНАРОДНЫЯ І НЕАДНАРОДНЫЯ АЗНАЧЭННІ”

Азначэнні аднародныя

і раздзяляюцца коскамі

Прыклады

1. Называюць адметныя, характэрныя прыметы прадмета (колер, памер, форма)

У агародчыку цвілі ружовыя, цёмна-чырвоныя, бурачковыя вяргіні. (колер)

2. Абазначаюць розныя прыметы аднаго і таго ж прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку (знешні выгляд, форма, якасць і інш.).

У канцы ліпеня роўны, акуратны, глыбокі канал ляжаў паміж Гнілым балотам і рэчкаю (характарызуюць знешні выгляд).

Эх, акунуцца б у сцюдзёную ваду, а пасля паляжаць на духмяным, зялёным беразе. (аб’ядноўваюцца паняццем “прывабны”).

3. Калі адно з азначэнняў дапасаванае, а другое недапасаванае.

Адразу з боку грэбелькі млела зманліва зялёная, з буйной травой дрыгва.

Вецер варушыў яго густыя, з глянцаватым водбліскам валасы.

4. Калі адно з азначэнняў выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікам.

У поцемку лесу нізкія елачкі трымалі празрыстыя, заледзянелыя пацеркі расы...

5. Калі азначэнні – эпітэты.

(Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет ці з’яву: капрызная вясна, маўклівы гушчар)

Выглянула вясёлае, ласкавае сонейка.

Шэпчуць нешта сарамлівыя, нясмелыя бярозы.

6. Калі стаяць пасля азначаемага слова

Надышла першая ваенная зіма, марозная, снежная.

Заўвага. ЗАПОМНІ!  Аднародныя азначэнні аднолькава адносяцца да азначаемага слова. У такім выпадку яны вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння і паміж імі можна паставіць злучнікі і; не толькі, але і; на пісьме яны раздзяляюцца коскай:

Буйное, густое зарадзіла жыта.

      Буйное і густое зарадзіла жыта.

Не толькі буйное, але і густое зарадзіла жыта.

Азначэнні неаднародныя і не раздзяляюцца коскай

Прыклады

1. Калі характарызуюць прадмет з розных бакоў

Дарога ішла па старым казённым лесе.

Збоку ўсё нагадвала вялікі цыганскі табар.

2. Калі на першым месцы стаіць азначэнне развітае, а адзіночнае размешчана за ім.

Праз лес нас вяла зарослая травою нешырокая дарога.

Міхась спыніўся каля прыгожа афарбаванага высокага будынка.

Картка

Знайдзі ў  аднародныя члены, падкрэслі іх як члены сказа, расстаў пры неабходнасці знакі прыпынку.

Мой край ясназоры  прайшоў ты нямала шырокіх і вузкіх дарог.

Прачытайце тэкст, знайдзіце ў ім аднародныя члены, расстаўце пры неабходнасці знакі прыпынку.

Грамніцы

15 лютага адзначаецца народнае свята Грамніцы (Стрэчанне). У гэты дзень зіма з летам сустракаецца. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) - бога веснавых навальніц  і дажджоў, якія спрыялі росту расліннасці.

Дзяцей, якія хацелі  пабачыць сустрэчу зімы і лета, пасылалі голых і босых за гумны і гароды, абяцаючы, што зіма ім дасць новыя чырвоныя боты. Пра гэты дзень казалі: "На Грамніцы - паўзіміцы".                           

Па стане надвор'я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета.  Калі на Грамніцы вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае сухое. Мяцеліца на Стрэчанне прадказвала доўгую  зацяжную вясну, а значыць - недахоп корму для жывёлы. Пацяпленне на Стрэчанне сведчыла пра раннюю вясну ("Калі на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол пад'есць травіцы"), аднак лета чакалася непагоднае  з невялікім ураджаем. Сімвалам Грамніц з’яўляецца грамнічная свечка. Яна аберагае ратуе хату ад маланкі і грому ўвесь год.

Прачытайце тэкст, знайдзіце ў ім аднародныя члены, расстаўце пры неабходнасці знакі прыпынку.

Грамніцы

15 лютага адзначаецца народнае свята Грамніцы (Стрэчанне). У гэты дзень зіма з летам сустракаецца. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) - бога веснавых навальніц  і дажджоў, якія спрыялі росту расліннасці.

Дзяцей, якія хацелі  пабачыць сустрэчу зімы і лета, пасылалі голых і босых за гумны і гароды, абяцаючы, што зіма ім дасць новыя чырвоныя боты. Пра гэты дзень казалі: “На Грамніцы – паўзіміцы.”                          

Па стане надвор’я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета.  Калі на Грамніцы вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае сухое. Мяцеліца на Стрэчанне прадказвала доўгую  зацяжную вясну, а значыць - недахоп корму для жывёлы. Пацяпленне на Стрэчанне сведчыла пра раннюю вясну (“Калі на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол пад'есць травіцы”), аднак лета чакалася непагоднае  з невялікім ураджаем. Сімвалам Грамніц з’яўляецца грамнічная свечка. Яна аберагае ратуе хату ад маланкі і грому ўвесь год.

Прачытайце тэкст, знайдзіце ў ім аднародныя члены, расстаўце пры неабходнасці знакі прыпынку.

[ ○     ○    ○  ]

[  ○  і  ○  ]

[  ○    але    ○  ]

[  ○   або    ○  ]

[ ○    і   ○ ]

[  то ○  то  ○  то  ○ ]

[ ○     ○    ○ ]

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.