Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 20 человек

Аналіз работы раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры за 2016/2017 навучальны год

Дата: 11 апреля в 09:10, Обновлено 19 сентября в 15:57

Аналіз работы раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры за 2016/2017 навучальны год

         Згодна з планам работы раённага рэсурснага цэнтра па беларускай

мове і літаратуры на 2016/2017   навучальны год ставіліся наступныя мэта і задачы: стварэнне ўмоў для распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту для забеспячэння рашэнняў прыярытэтных накірункаў развіцця сістэмы адукацыі Лагойскага раёна.

Задачы:

  1. Аб’яднаць зацікаўленых педагогаў, выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры раёна з мэтай абагульнення і трансляцыі  эфектыўнага педагагічнага вопыту.
  2. Садзейнічаць больш якаснай і выніковай рабоце настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, павышэнню іх прафесійнай кампетэнтнасці.
  3. Арганізаваць сеткавае ўзаемадзеянне з педагогамі раёна, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, садзейнічаць павышэнню  іх інфармацыйнай  культуры.

Асноўнымі накірункамі  дзейнасці вызначаны наступныя:

  1. Удзел у фарміраванні раённага банка педагагічнай і метадычнай інфармацыі;
  2. Стварэнне медыятэкі па прадметах для працы з педагогамі і вучнямі раёна;
  3. Удзел у фарміраванні фонду аўдыявізуальных і інтэрактыўных сродкаў навучання для правядзення вучэбнай і пазакласнай работы па прадметах;
  4. Прадстаўленне наяўных рэсурсаў для:
  • удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні навукова-практычных канферэнцый, семінараў, курсаў;
  • садзеяння функцыянавання раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
  • дапамогі ў арганізацыі семінараў, у тым ліку і пастаянна дзейнічаючых, па актуальных пытаннях;
  • дапамога ў арганізацыі і правядзенні работы прадметных лабараторый для вучняў, міжшкольных факультатываў;
  • дапамога ў арганізацыі метадычных кансультацый па тэматыцы;
  • удзел у праектах у галіне адукацыі.

 І. Арганізацыйна-дыягнастычная работа

План работы раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры на 2016/2017 навучальны год зацверджаны дырэктарам ДУА “Косінская сярэдняя школа Лагойскага раёна” і ўзгоднены начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама Л.М.Муравіцкай 31.08.2016.  Запланаваныя мерапрыемствы па выкананні пастаўленых задач у асноўным выконваюцца.

Адукацыйны працэс арганізаваны на падставе нарматыўных прававых дакументаў, метадычных патрабаванняў, інструктыўна-метадычных пісьмаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У пачатку 2016/2017 навучальнага года высветлены  цяжкасці, з якімі сутыкаюцца ў сваёй рабоце настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: арганізацыя працы з адоранымі і матываванымі на вучобу дзецьмі, падрыхтоўка алімпіядных заданняў, арганізацыя працы з вучнямі на павышаным узроўні, недастатковая колькасць відэа- і аўдыяматэрыялаў для больш якаснай арганізацыі ўрокаў і пазаўрочнай дзейнасці па прадметах, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў раёна, іх інфармацыйнай культуры. 

         Створана  электронная старонка “Раённы рэсурсны цэнтр для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры”, якая запаўняецца матэрыяламі для настаўнікаў. Застаецца праблемнай арганізацыя анлайн-супрацоўніцтва.

ІІ. Вучэбна-метадычная работа

          У  2016/2017 навучальным  годзе працягвалася фарміраванне медыятэкі інфармацыйна-метадычных матэрыялаў  у дапамогу настаўнікам. Сфарміраваны тэматычныя папкі відэа-, аўдыя- і тэкставых матэрыялаў да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, пазакласнай работы па прадметах, алімпіядных заданняў (усяго звыш 50 папак рознай тэматыкі, у тым ліку па культуралогіі). Дадзеныя матэрыялы перададзены ў банк метадычных матэрыялаў раённага метадычнага кабінета і распаўсюджаны паміж настаўнікамі. Пачатая работа па напаўненні медыятэкі  працягваецца.

         За адзначаны вышэй перыяд настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры  пры ўдзеле кіраўніка рэсурснага цэнтра падрыхтаваны  банк алімпіядных заданняў па мове і літаратуры для падрыхтоўкі вучняў 5-11 класаў  да ўдзелу ў І этапе  рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Прыклады заданняў перададзены па школах.

         Трэба адзначыць, што на недастатковым узроўні  арганізавана ўзаемадзеянне рэсурснага цэнтра з раённымі метадычнымі службамі. Узаемадзеянне абмяжоўваецца толькі супрацоўніцтвам з метадыстам РВМК Насеннік А.П. і кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання Недрашлянскай Г.Я.

ІІІ. Навукова-метадычная работа, работа з адоранымі вучнямі

Кіраўнік рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры – настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Ізбавіцель І.У. Ізбавіцель І.У. мае дастатковую прафесійную кампетэнтнасць. У кастрычніку 2016 года пацвердзіла вышэйшую катэгорыю настаўніка, сертыфікаваны карыстальнік інфармацыйных тэхналогій. Абагульнены вопыт работы па тэме: “Актыўная ацэнка на ўроках беларускай мовы і літаратуры як эфектыўны сродак павышэння матывацыі і пазнавальнага інтарэсу вучняў”. Неабходна далейшая прафесійная падрыхтоўка па авалодванні магчымасцямі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій (стварэнне і вядзенне блога, сайта і пад.).

Арганізацыйна-дыягнастычная і вучэбна-метадычная работа, рэалізуемая раённым рэсурсным цэнтрам па беларускай мове і літаратуры, накіравана ў асноўным на падбор матэрыялаў па рабоце з матываванымі і адоранамі вучнямі, падбор заданняў для ўдзелу вучняў у алімпіядах, стварэнне медыякапілкі па ўзгаданых накірунках. Праводзіцца дыягностыка высвятлення цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры пры рабоце з матываванымі вучнямі, арганізацыі работы на павышаным узроўні. Гэта цяжкасці ў планаванні работы, псіхалагічным суправаджэнні матываваных вучняў, адсутнасці якасных матэрыялаў па падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядах і творчых конкурсах; недасканалая вучэбна-метадычная база для арганізацыі работы на павышаным узроўні.

У жніўні 2016 года на раённым узроўні былі прадстаўлены напрацоўкі па тэме ”Ад самакантролю і самаацэнкі да аб’ектыўнай ацэнкі ведаў вучняў”.

У 2016/2017 навучальным годзе на базе рэсурснага цэнтра праведзены адкрыты ўрок па беларускай мове ў 8 класе па тэме: “Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа” (наведвальнікі: адміністрацыя школ раёна і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама). Дадзены кансультацыі па арганізацыі работы з вучнямі па выкарыстанні стратэгіі актыўнай ацэнкі, кампетэнтнаснага падыходу пры  вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, фарміраванні чытацкай граматнасці.

На базе рэсурснага цэнтра створана і пастаянна папаўняецца медыятэка алімпіядных заданняў для правядзення работы з матываванымі вучнямі па беларускай мове і літаратуры, рускай мове. Прыведзены пераважна ўзоры алімпіядных заданняў І этапу. Створана і папаўняецца папка па рабоце з матываванымі вучнямі. Рэалізацыя магчымасці рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове абмяжоўваецца матэрыяламі да І, ІІ этапаў, патрабуе далейшай напрацоўкі.

Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры раёна сабраны багаты тэарэтычны і практычны матэрыял з вопыту работы па арганізацыі работы з адоранымі вучнямі: узоры алімпіядных заданняў, планаванне работы з адоранымі вучнямі, напрацоўкі і рэкамендацыі метадыстаў, матэрыялы з уласнага вопыту ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях школьнікаў. Дадзены матэрыял сабраны і сістэматызаваны на базе рэсурснага цэнтра.

Нельга сказаць, што работа рэсурснага цэнтра па арганізацыі работы з адоранымі дзецьмі з’яўляецца эфектыўнай, бо, па сутнасці, яна зводзілася да сістэматызацыі і накаплення матэрыялаў па тэме, недастае якаснага ўзаемадзеяння, у  тым і ліку і сеткавага, з настаўнікамі і метадычнай службай раёна.

ІV. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне рэсурснага цэнтра

Згодна патрабаванням да аснашчанасці рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры маюцца ў наяўнасці наступныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы: камплект вучэбнай мэблі, стол настаўніка, кніжныя шафы, стэнды, школьная дошка, камп’ютар з выхадам у інтэрнэт. Адсутнічае тэлевізар, інтэрактыўная дошка, мультымедыйны праектар. Адсутнічае якаснае тэхнічнае абсталяванне, у прыватнасці сучасны камп’ютар  з хуткасным выхадам у інтэрнэт, капіравальная і іншая тэхніка, наяўнасць якой  дазволіла б больш эфектыўна арганізаваць работу цэнтра і сеткавае ўзаемадзеянне з настаўнікамі. За час работы цэнтра дырэктарам ДУА “Косінская сярэдняяы школа Лагойскага раёна” набыта дошка школьная, кіраўніком цэнтра арганізавана падпіска на метадычныя часопісы “Роднае слова” і “Беларуская мова і літаратура”, вядзецца папяровая картатэка матэрыялаў, змешчаных ва ўзгаданых часопісах. Вядзецца сістэматычнае азеляненне замацаванага за рэсурсным цэнтрам кабінета, абнаўленне інфармацыі стэндаў, набываюцца ў адзінкавых экземплярах навінкі метадычнай літаратуры па прадметах.

Такім чынам, работа “Раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры” за 2016/2017 навучальны год з’яўляецца  эфектыўнай у плане накаплення і распаўсюджання фонду аўдыявізуальных і інтэрактыўных сродкаў па беларускай мове і літаратуры, культуралогіі, але малаэфектыўнай у плане арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння з педагогамі раёна,  арганізацыі работы з адоранымі вучнямі школ раёна, папаўнення цэнтра матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі, трансляцыі эфектыўнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна за яго межы.

Такім чынам:

  1. Матэрыяльна-тэхнічная база раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры не ў поўнай меры адпавядае вызначаным патрабаванням і патрабуе ўкладання значных грашовых сродкаў.
  2. У наяўнасці маецца ўся неабходная плануючая і аналітычная інфармацыя (планаванне, палажэнне, аналіз работы за папярэдні год).
  3. Адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень кіраўніка раённага рэсурснага цэнтра адпавядае патрабаванням.
  4. Створана багатая медыятэка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў у дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры па разнастайных тэмах.
  5. Вядзецца работа па накапленні інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды.

Пры планаванні работы рэсурснага цэнтра на наступны навучальны год неабходна:

  1. Працягнуць работу раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры.
  2. Актывізаваць работу раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры па накапленні метадычна-інфармацыйных матэрыялаў для падрыхтоўкі вучняў школ раёна да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе праз  афармленне тэматычных папак на базе рэсурснага цэнтра з выкарыстаннем вопыту работы настаўнікаў школ раёна па тэме, правядзенне ў 2017/2018 навучальным годзе семінара-практыкума па рабоце з матываванымі вучнямі на базе рэсурснага цэнтра.
  3. Папоўніць матэрыяльна-тэхнічную базу раённага рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры сучасным камп’ютарам  (абавязкова) і іншымі тэхнічнымі сродкамі (па магчымасці);

  1. Арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне з раённым метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры для ўзгаднення планаў сумеснай работы і наладжвання сумеснай работы.
  2. Арганізаваць трансляцыю напрацаваных матэрыялаў пры дапамозе воблачнай тэхналогіі.

05.06.2017

Кіраўнік раённага рэсурснага                                          І.У. Ізбавіцель

цэнтра па беларускай мове і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.