Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 20 человек

Прием в 1 и 10, 11 классы

Дата: 15 июня в 10:13

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Косінская сярэдняя школа Лагойскага раёна”

пачынае прыём вучняў у І  і  Х-ХІ класы

У 1 клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца вучні, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца 6 год. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаюцца асобы, якім шэсць год спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года (Артыкул 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).

Для паступлення дзіцяці ў І клас неабходны наступныя дакументы:

1. Заява на імя кіраўніка агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці.

3. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Для паступлення ў Х, ХІ класы неабходны наступныя дакументы:

1. Заява на імя кіраўніка агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці.

3. Пасведчанне аб базавай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.